- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Па дарозе зь Вільні на Полацак -- Уцякаем ад навальніцы... -- Нам маланкі б'юць наўздагонку, -- Нам грамы разьдзіраюць вушы... -- Па дарозе зь Вільні на Полацак, -- Са сталіцы і да сталіцы -- Мкнуцца нашыя абалонкі, -- Ненадзейны прытулак душаў... -- Па дарозе зь Вільні на Полацак -- Шаты дрэваў, крыжы і дахі, -- Часткі вечнага краявіду, -- Непаўторныя і ў падобным... -- Па дарозе зь Вільні на Полацак -- Адыходзяць начныя жахі, -- Тыя, што працінаюць дзідай -- Розум хіжы і самаробны...