be

Боў і мерць у Хротне

Трусаў Дзяніс

Кніга Дзяніса Трусава “Боў і мерць у Хротне” гэта беларускі Twin Peaks і Silent Hill, пастмадэрнісцкі раман-пазл аб самасвядомасці і раскаянні, які даследуе тэму памежжа, гэта моўная прыгода і нечаканая науковая фантастыка з хрысціянскай і будыйскай падаплёкай, у якой перапляліся мовы і эпохі і ў якой галоўнаму герою трэба пазбавіцца ад уласнага трупа і успомніць назву краіны, з якой ён родам. Дзяніс Трусаў — паэт, музыка і празаік з Гародні. Нарадзіўся ў 1978 годзе. Першыя публікацыі з’явіліся ў гарадзенскіх газетах «Моладзевы Кур’ер» і «Вечаровая Гародня». У 1996 годзе выйшла складанка вершаў ў брашурцы Гарадзенскага Універсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта, у 2000 годзе, з’ехаў жыць і працаваць у Польшчу. У 2001 годзе вершы Трусава, перакладзеныя на польскую мову Янам Леанчуком, былі надрукаваны ў альманаху EPEA (Беласток). Наступнай кнігай была складанка паэзіі пад псеўданімам Дзіна Мележ (Гародня, 2008). Потым у 2019 годзе ў выдавецтве Галіяфы выйшла складанка аповедаў «Про Мутю», а ў 2021 у тым жа выдавецтве была надрукавана кніга-складанка малой прозы (разам з музычным альбомам, даступным на старонках выдання ў выглядзе QR-кодаў) на беларускай мове пад назвай «Слоў моб». У 2023 пад рэдакцыяй Георгія Барташа выйшаў раман «Боў і мерць у Хротне» на рускай мове — як у папяровай версіі (Гародня, ЮрСа Прынт), гэтак і ў лічбавай (выдавецтва Логвінаў). У 2025 перапрацаваны тэкст раману выдадзены па беларуску у Беластоку Фондам Kamunikat.org.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2025
  • Выдавец: Фонд Kamunikat.org
  • Памеры: 194 с.
  • ISBN: 978-83-67937-54-2
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2025 by Дзяніс Трусаў, Фонд Kamunikat.org
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org