- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Беларуская Бібліятэка і Музей ім’я Францішка Сакрыны - адчыненая. 15 травеня 1971, субота. Цёплы, але хмурны дзень. Ля дамоў рэлігійнага цэнтру і школы сьв. Кірылы Тураўскага большы рух чым заўсёды. Вочы аднак усіх накіраваныя на дом 37 Гольдэн Рд., з якога над дзьвярыма прыгожа разьвеваюцца ўрачыста паднятыя сьцягі: Брытыйскі, Ватыканскі і між імі Беларускі, а ля ўваходу бачым дзьве бронзавыя табліцы на надпісам на беларускім і ангельскім, што паказваюць нова-аснаваныя інстытуцыі: Беларускую Бібліятэку і Музей.