- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысьвечаная слыннаму роду Гарэцкіх, што падараваў Беларусі не адно імя адданых і шчырых змагароў за Беларусь. Міксім і Гаўрыла Гарэцкія – гэта тыя людзі, якія ня гледзячы на нялюдзкасьць камуністычнага рэжыму спрабавалі прабіць шлях да сапраўднай Беларусі. Максім Гарэцкі – клясык беларускае літаратуры, якога можна паставіць у адзін шэаг са славутымі і знакавымі імёнамі першае паловы ХХ стагодзьдзя: Янкам Купалам, Якубам Коласам, Кузьмом Чорным і інш. Імя пісьменьніка жыццё якога даўчасна абарвала рэпрэсыўная сталінская сыстэма доўгі час было пад забаронаю. Ягоны брат Гаўрыла – акадэмік і вучоны, таксама быў высланы з роднае Беларусі і спазнаў цягаты выгнаньня. Кніга Радзіма Гарэцкага – даніна памяці братам Гарэцкім, дзядзьку Максіму і бацьку Гаўрылу, што пабачыла сьвет у сэрыі: “Бібліятэка “Бацькаўшчына”. На старонках выданьня праз лёс аднае сям’і прасочваецца лёс шматпакутнае Беларусі. (З.К.)