- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наступны? Чуткі пра тое, што брылёўскае аддзяленне “Беларусбанка” (№ 718/4) будуць за- чыняць, віравалі даўно. Марыю Карлаўну Дубоўскую абавязалі паціху рыхтаваць народ да гэтай падзеі -- каб яна завяла адмысловы сшытак і запісвала туды меркаванні кліентаў на гэты конт. Пачуўшы пра гэта, я патэлефанаваў дэпутату Магілёўскага райсавета па нашай выбарчай акрузе Аляксандру Віктаравічу Кузняцову і папрасіў разабрацца ў гэтым няпростым пытанні. Ён адразу ўзяўся за справу - выйшаў на мясцовае кіраўніцтва “Беларусбанка”, і быццам бы знішчальныя тыя працэсы не атрымалі свайго далейшага развіцця. Але 19 жніўня 2010 г. раптоўна і без папярэдняй аб’явы ў Брылях з’явіліся начальнік аддзела па рабоце з фізічнымі асобамі філіяла “Беларусбанка” № 718 Ніна Сцяпанаўна Шпілеўская і спецыяліст таго ж філіяла Вольга Мікалаеўна Кавалёва. Яны адразу накіраваліся ў школу-сад, дзе адбылася даволі эмацыянальная размова з калектывам і тымі, хто выпадкова і ў апошні момант даведаліся пра гэты “сакрэтны” візіт. “Брылёўскі летапіс” прапануе чытачам стэнаграму гэтай сустрэчы.