- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ліфт замёр. «Замірае жыццё, — сумна падумаў Іван Мацвеевіч, «узнімаючыся ў космас цягай уласнай ракеты». — А яна старая, і паліва ў ёй не тое — сухі парашок, з пясочкам... А пясочак высыпаецца». Ён жартаваў. Але жарты, па-музыкальнаму кажучы, былі мінорныя. Заўважыў гэта таварыш па прагулках у парку адстаўны генерал Кудра, так, між іншым, і сказаў: «Нешта вы, Жыгуновіч, мінорны сёння». Прывыклі пенсіянеры, што ён заўсёды быў мажорны, залішне мажорны — гаварун, рагатун. І старыя любілі яго за гэта, ён развейваў іх невясёлыя думкі — аб развале дзяржавы, за якую ўсе яны ваявалі, якую будавалі, аб збядненні сваім і народным, аб блізкім фінале, які сам па сабе не страшыў, страшыла — хто, як, за якія сродкі пахавае іх. (фрагмент)