- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта кніга — зборнік матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі «Бунт у імя свабоды: забыты ген беларусаў?», якая адбылася 8–10 сакавіка 2013 года ў Варшаве. Гэта ўжо пятая канферэнцыя такога тыпу, арганізаваная Інстытутам грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Універсітэце Лазарскага. Яе натхняльнікам і ідэйным патронам быў прафесар Джарджтаўнскага ўніверсітэта (ЗША) Анджэй С. Камінскі, заснавальнік Інстытута і нястомны прамоўтар «беларускай справы». Канферэнцыя была арганізаваная пад кіраўніцтвам выканаўчага дырэктара Эўлаліі Лазарскай і дзякуючы фінансавай падтрымцы Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі і Фонду Конрада Адэнаўэра.