- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Інстытут імя Гётэ дае магчымасць маладым менеджарам у галіне культуры з краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі у межах адной з праграм на працягу месяца наведаць Захад і пазнаёміцца з рознымі ўстановамі культуры і музеямі ў Германіі. Часам гасцей гэтай праграмы прымаюць і Музей фатаграфіі з Фондам Гельмута Ньютана, як сталася, напрыклад, у 2012 годзе з беларускім фатографам і куратарам Андрэем Лянкевічам. Адсюль і паўстала ўрэшце ідэя гэтай кнігі, першага выдання пра асяродак маладых фатографаў гэтай краіны ўвогуле; выданне кнігі таксама ажыццявілася пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ, які, дарэчы, зяўляецца адным з нешматлікіх замежных культурных прадстаўніцтваў і незалежных пляцовак, што пакуль яшчэ могуць працаваць у Беларусі. Вярнуўшыся ў Мінск, Лянкевіч арганізаваў нацыянальны конкурс для фатографаў ва ўзросце да 35 гадоў. Работы на конкурс разам з абгрунтаваннем былі прадстаўлены двум сябрам журы прафесару фатаграфіі Хансу Пілеру (Hans Pieler), які трагічна пайшоў з жыцця праз некаторы час, і мне. (Пра праект, фрагмент)