- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Устанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Бялыніцкага раёна. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. у Петраградзе пачалося ўстанаўленне савецкай улады ў многіх кутках былой імперыі. На тэрыторыі Бялыніцкай і Нежкаўскай валасцей гэты працэс меў складанасці, таму што ў Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, дзе рэвалюцыя была ўспрынята адмоўна. Перашкаджалі ўстанаўленню новай улады члены мясцовых арганізацый “Бунда”, "Саюза рускага народа”. Тым не менш у лістападзе 1917 г. у Бялыніцкай, Нежкаўскай, Царковішчанскай валасцях стварэннем валасных сялянскіх Саветаў завяршылася работа па арганізацыі савецкай улады. 16-18 снежня 1917 г. адбыўся першы з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Магілёўскай губерні. Але, паколькі на з’ездзе не былі прадстаўлены многія Саветы, вырашылі склікаць 5 студзеня 1918 г. агульнабеларускі 2 з’езд Саветаў.