- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Глеб і Алег пазнаёміліся ў гуртку «Польская мова». Сярод пераважна ціхмяных вучняў яны, бясспрэчна, вылучаліся: за іх партай заўсёды штосьці актыўна абмяркоўвалася. Часта гэтае абмеркаванне пераходзіла ў спрэчку... Гулялі мы тады ў «Адгадайку», ці, як вучні хутка перайначылі, у «Мозга-ламайку» (каб новыя польскія словы запаміналіся лепш, іх пераклад я давала не адразу: спачатку называла часціну мовы, да якой адносіцца гэтае слова, рабіла падказкі наконт яго агульнага значэння, падбірала аднакарэнныя словы, сінонімы з іншых моў — карацей, намагалася скіраваць думку гурткоўцаў у правільным рэчышчы. Сэнс слова, здабыты такім шляхам, надоўга запамінаўся). Дык вось… Ламаем мы так галаву над словам styczeń («стЫчэнь»)…