- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яго звалі Сашкам, яе — Аляксандрай. Яго пабойваліся і дарослыя, і дзеці, а яе рэдка можна было пабачыць адну — дзяўчынкі пастаянна акружалі яе, прыпынялі на вуліцы кабеты. У яе быў адкрыты, незвычайна светлы позірк. Ён паглядваў на ўсіх і ўсё з-пад ілба, быў дзікаватым, і за спінай яго так і клікалі: “Дзічок”. Яна вырасла без бацькі, ён — без маці. Ён быў вучань адзінаццатага класа, другагоднік і, высокі, шырка-плечы, выглядаў куды старэйшым за свае гады. Яна толькі-толькі скончыла інстытут, працавала настаўніцай мовы і літаратуры. (фрагмент)