- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гістарычная прастора ў яе пераменнасці, няспыннасці пераўтварэнняў, якія адбываюцца штодня, фенаменальная. Яна ўзнікае ў кантэксце эпох і сама становіцца кантэкстам, «матэрыялам» для творчасці. Кожнае новае пакаленне дабаўляе ёй новыя сэнсы, узводзіць дадатковыя дамінанты, стварае новы маштаб і рытм атачэння. Маніторынг гістарычнай прасторы дазваляе адсочваць змены, выяўляць тэндэнцыі, своечасова рэагаваць на пагрозы і ўзважана прымаць рашэнні на карысць гарманічнага развіцця акаляючай прасторы. Асабліва важна адсочваць і фіксаваць змены гістарычнай прасторы ў час, калі нарастаюць тэмпы праектавання, прыспяшаюцца будаўнічыя тэхналогіі, скарачаюцца тэрміны правядзення даследаванняў і аналізу, фармалізуюцца прафесійныя дыскусіі і нарастае прэсінг дэвелаперскіх кампаній. Патрэба скараціць пошук інфармацыі пра бачныя і нябачныя складнікі гістарычнай прасторы і наблізіць яе да тых, хто прымае рашэнні, становіцца відавочнай. (Фд рэдакцыі, фрагмент)