- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Сьпявайце, арганы", — так у перакладзе з лаціны гучыць фраза, вынесная ў загаловак кнігі. Гэта першы радок антыфоны ў гонар сьв. Цэцыліі, апякункі касьцёяьнай музыкі і музыкаў. У кнізе на аснове багатага гістарычна-музычнага матэрыялу паказаны этапы зьяўленьня і звалюцыі арганаў у нашай краіне. Прааналізаваны арганабудаўніцтва, кампазытарская творчасьць, што дазволіла знайсьці якасна новы комплексны прынцып асьвятленьня арганнай тэматыкі ў Беларусі. Падаецца ўпершыню складзены аўтарам каталёг арганаў, а таксама абагульняльная храналягічная табліца і нотныя прыклады. Кніга ёсьць першай спробай дасьледваньня спэцыяльнага арганазнаўства ў Беларусі.