- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Red list...: Самыя пошлыя расповеды Самыя пошлыя расповеды - як "гэта" адбывалася ў першы раз. Празьмерная, на мяжы фолу ўзбуджанасьць, спроба "пераплесьці" целы ў каханьні, макрэча з самых нечаканых месцаў... І ўсё раптам сканчваецца тырканьнямі ў невядомасьць. У выніку - не рамантычнае "кахаліся", а драўлянае "займаліся полавым актам". Пасьпяхова ці не - тэма асобнай гаворкі: комплексы - у наяўнасьці. Пошлыя - ня пошлыя, яны самыя шчырыя. Першы раз пакідае за чалавекам права быць няўдачнікам, небаракам, а таму нешчасьлівым і значыць арыгінальным (як там у клясыка - "кожная нешчасьлівая па-свойму"). Пасьля - другі, трэці і соты разы - праўда толькі самому сабе, і то ня зь першага разу. Тым больш сьмешна, калі нарэшце ўсьведамляеш, чаму слухаць "шчыроты" пра "подзьвігі" так нудна: далей за агульнапрынятыя порна-банальнасьці большасьць з нас не заходзіць. Можа быць, такое няўцямнае інтро і не давядзе да асноўнага, але ж... Сэкс-рэвалюцыя - гэта толькі спроба зразумець, што першы раз - ня старт "чарговых", а пачатак "адзіных" і "непаўторных". За імі крыецца ня сэнс жыцьця ("нешта са мной ня тое - гамон!"), але толькі адзін зь яго штрыхоў. Сэкс як элемэнт кожнага дня... Сэксуальная рэвалюцыя як пэрманэнтны стан... Стан узбуджанасьці галаўнога мазгу.