- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Red list...: MADE СЯБЕ SELF Было так сьмешна, калі мы ўсёй рэдакцыяй пачалі прыдумляць адпаведнік ангельскаму self-made! У галаву лезьлі альбо банальнасьці, альбо пошасьці з адпаведнымі рыфмамі зь літарай Ё: самаробкі, самапалы, самавучкі etc. Ніхто ж не вінаваты, што нашыя продкі жылі па крыху іншых законах сьветабудовы і не аддавалі належнай увагі таму, як прабіцца ўласнымі сіламі. Усё з калектывам, з народам - з грамадой, так бы мовіць. Мова - адлюстраваньне розуму. Тым ня менш, самому навучыцца рабіць сябе - таксама спатрэбіцца ў жыцьці. Тым больш што Менску патрэбныя маладыя і нахабныя, якія хочуць і могуць. Гэта стопрацэнтная інфармацыя. Маніфэст сэлфмэйду па вэрсіі CD (да дзеяньня!): - рукі растуць не з народнага "аднаго месца", а з вызначанага Богам; знайсьці ім вартае прымяненьне - галоўная задача; - розум і прыгажосьць - адно дапаўняе другое, і ніякім чынам не замяняе; - крэйзі - у горадзе занадта мала здаровых псыхаў і маньякаў, здольных перарабіць сваё жыцьцё; апынуцца ў іх шэрагах - ня самая кепская пэрспэктыва; - сьмех - самая ржачная на першы погляд ідэя можа быць такой патрэбнай якім-небудзь сур'ёзным людзям; - чытво - дастаткова вызначыцца з патрэбнымі кніжкамі і пэрыядычнымі выданьнямі, каб пачаць крэатывіць не па-дзіцячы; - пыл - у вочы (але ня прыгаршчамі) і толькі з упэўненасьцю, што ведаеш, як пасьля выгрэбсьціся; - рэлакс - не напружвацца па жыцьці: усё будзе нармуль.