- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У прадмове да першай часткі тома разглядаліся пытанні паходжання чарадзейных казак, іх працоўная аснова, характар сувязі з рэчаіснасцю, сістэма вобразаў, ідэйна-тэматычны змест, нацыянальная спецыфіка і некаторыя іншыя праблемы, што вызваляе зараз ад неабходнасці зноў звяртацца да гэтых пытайняў. Мэта гэтых радкоў — пазнаёміць чытача з творамі другой часткі тома «Чарадзейныя казкі», даць да іх неабходныя тлумачэнні.