be
epub

Чарнавікі і пісьмы

Федарэнка Андрэй
Апавяданне

Шаноўны (закрэслена). Паважаны (закрэслена). Сцяпан Цім… (закрэслена). Не, і яшчэ раз не! Ніякі ты не шаноўны, не паважаны; не падымаецца рука пісаць і не паварочваецца язык называць цябе па­бацьку і на «вы», таксама як і адмаўляюцца вочы верыць таму, што сёння ўбачылі: у газеце... тваё фота! З тваім прозвішчам унізе, з указаннем новай тваёй пасады… Прабач, заўсёды блытаў і блытаю вашыя гэтыя шарашкіны канторы, таму не магу сказаць, у якім з катухоў будзеш ты цяпер сядзець; затое ведаю, што гэта табе, Сцёпа, дадзена ўлада вырашаць чужыя лёсы, што гэта да цябе трэба будзе звяртацца па самых розных пытаньнях. Запісвацца да цябе на прыём. Чакаючы, туляцца па калідоры ці нудзіцца ў «прылазніку» пад касым прыцэлам вачэй сакратаркі ­­ а ў цябе, канечне, і такая з’явіцца, як будзе і свой цэлы штат з намеснікаў, падначаленых, лёкаяў, шафёра, ці шохвера, як ты некалі казаў, памятаеш, Сцёпа? у школе? ­­ калі на пытанне, хто кім хоча стаць, ты першы цягнуў руку і аб’яўляў: «Я ­­ дык шохверам начальнікаў вазіць!» ­­ вяршыня ўбогіх тваіх дзіцячых мараў… Хто, у якім сне мог тады прысніць, што прыйдзе час і будуць вазіць цябе самога! (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
  • Дата выхаду: 2013
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2013 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Федарэнка Андрэй, Вёска. Аповесці, апавяданні, — Мінск: Беларусь, 2013. — 352 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org