- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У манаграфіі комплексна аналізуюцца аб'екгыўныя і суб'ектыўныя фактары, якія пад час Расійскай рэвалюцыі 1917 года актуалізавалі пытанне пра будучы дзяржаўна-палітычны і нацыянальна-культурны статус Беларусі, выносілі гэтае пытанне ў фокус грамадскай барацьбы і ў ходзе складанага ўзаемадзеяння задавалі кірунак, перадвызначалі канкрэтныя формы яго развязання. Паказваецца актывізацыя беларускага нацыянальнага руху ва ўмовах падзелу Беларусі расійска-германскім фронтам Першай сусветнай вайны і выкліканага рэвалюцыяй 1917 года працэсу дэзінтэграцыі Расійскай імперыі. Прасочваецца эвалюцыя беларускай палітычнай думкі па абодва бакі фронту ад аўтанамісцкіх праектаў да ідэалу незалежнай, непадзельнай Беларускай дзяржавы. Аналізуюцца фактары, што тармазілі працэс нацыянальна-дзяржаўнага самасцвярджэння беларусаў. Для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў гістарычных факультэтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.