be

Хатэнка Антаніна

Хатэнка Антаніна

Антаніна Хатэнка – паэтка, этнакультуролаг, публіцыст

Нарадзілася 28 красавіка 1956 году на Зэльвеншчыне Гродзенскай вобласці. Расла на хутары з незвычайнай назвай Ліберполь у Ружанскай пушчы, куды бацьку закінуў лёс на працу дырэктарам невялічкай пачатковай школы. Навучалася ў Лыскаўскай, Ружанскай сярэдніх школах, Пружанскай школе-інтэрнаце на Берасцейшчыне.

Закончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру Інстытуту этнаграфіі, фальклору і мастацтвазнаўства АН БССР. Працавала ў выдавецтве “Народная асвета”, Беларускім фондзе культуры, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, на Белдзяржтэлерадыё, на радыё Рацыя і радыё Свабода.

Выдала кнігу паэтычнай публіцыстыкі “Зніч крыжовых дарог” (Мінск, 1992); кнігу-паэму “Здзічэлае рэха вясны” (Кліўленд, ЗША, 1999); зборнік вершаў “Тры грацыі” (супольна з Нінай Мацяш і Аўгінняй Кавалюк) – Санкт-Пецярбург, 2002. Аўтар даследчых нарысаў па народнай культуры беларусаў “Чалавек у далонях Сусвету”, друкаваных напрыканцы 2000-х у часопісе “Роднае слова”.

Творы паслядоўна публікуюцца ў перыядычных выданнях Беларусі: ЛіМ, “Маладосць”, “Звязда”, “Полымя”, “Крыніца”, “Дзеяслоў”, “Новы час”, “Верасень” ды іншых.

Хатэнка Антаніна. Выданьні

Дзеяслоў 109
pdf

Дзеяслоў 109

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 102
pdf

Дзеяслоў 102

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Літаратурная Беларусь 9 (157) 2019
pdf

Літаратурная Беларусь 9 (157) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У суседзяў меншбольш складваецца з нацыянальнай ідэяй, а ў нас з гэтым так цяжка, што рукі апускаем. Нацыянальная ідэя… Зацягалі гэты выраз. Дзяржаўная ідэалогія, нацыянальная ідэя… Ну праўда ж, зацягалі, да дзіраў ужо. Грувасткія фармулёўкі, а-ля падручнікі, нічога не дадуць, калі няма яснасці ў галовах.... Болей »

Літаратурная Беларусь 2 (126) 2017
pdf

Літаратурная Беларусь 2 (126) 2017

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Па-ўкраінску перастварыў Стральцоўскія тэксты і прадставіў іх Сяргій Жадан. Па-шведску загучалі паэтычныя радкі беларускага класіка дзякуючы перакладчыку Дзмітрыю Плаксу і Мары Лундквіст, якая прадэкламавала іх. У межах фестывалю ў 14-ты раз была ўручана штогадовая прэмія за найлепшую публікацыю ў часопісе... Болей »

Верасень 16
pdf

Верасень 16

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка... Болей »

Тэрмапілы 13
pdf

Тэрмапілы 13

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Кіламетрах у шасці ад мяжы Клічаўскага і Бярэзінскага раёнаў, на клічаўскім баку, сярод балатоў і разналесся, ёсць невялікая вёска Аколіца. Мая родная вёска. Напісаў "ёсць" і нібы спатыкнуўся: хаця і сёння там жывуць людзі, праўда, засталося іх няшмат, можа, толькі ў пяці ці шасці хатах. Напісаў "невялікая"... Болей »

Дзеяслоў 25
pdf html

Дзеяслоў 25

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Абламейка Сяргей, Нетутэйшы прысмак лістападу * Арабей Лідзія, Пошукі ісьціны * Астравец Сяргей, Конны помнік з пап'е-машэ. Кастрычніцкае апавяданьне * Велет Цемрык, Новая вежа * Вішнёў Зміцер, Медытацыя на рымскіх стадыёнах * ВОРАНАЎ Віталь, Цётка * Вярцінскі Анатоль... Болей »

Роднае слова 3(111)1997

Роднае слова 3(111)1997

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Барвенава Ганна, Падарожжа ў Рэнесанс: Аб рабоце Рыцарскіх клубаў * Барчук Ала, Грымаць Адам, "Прабачце, мілыя матулі..": Вобраз маці ў станаўленні маральных ідэалаў старшакласнікаў * Вабішчэвіч Віктар, Мова як кампанент нацыянальнай самасвядомасці * Галоўка Сяргей, Сярод старасвецкіх... Болей »

Роднае слова 5(101)1996

Роднае слова 5(101)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Абрагімовіч Марына, 3 гісторыі слоў: Адносіны, стасункі, дачыненне, стаўленне * Бандарчык Васіль, Які збудуем «дах»?: Пра кнігу А. Лакоткі «Пад стрэхамі прашчураў» * Бельскі Алесь, «Прыроды вечны калаўрот...»: Кругазварот прыроды і часу ў беларускай паэзіі * Вітка Васіль, Сустрэча вачэй... Болей »

Роднае слова 3(99)1996

Роднае слова 3(99)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Абабурка Мікола, «...Трэба добра абшарыць кішэні свае памяці...»: Нататкі пра «згубленыя» словы * Баршчэўскі Лявон, Літаратура эпохі Адраджэння: Франчэска Пятрарка. Сталае Адраджэнне * Бугаёў Дзмітрый, Радасць і боль мастака: Роздум пра Івана Мележа з нагоды юбілею * Вашко Паўліна, Аповед... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org