- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чакана ці нечакана для аматараў беларускай паэзіі, але выяўляецца, што ў апошні час ці не найбольш пладавіты ў нас паэт – Віктар Шніп. Амаль кожны год у яго выходзіць новы зборнік вершаў (іншы раз – пад адной вокладкай з кнігай Л. Рублеўскай). 2000-ы год – “Чырвоны ліхтар”, 2001-ы – “Воўчы вецер”, 2002-і – “Інквізіцыя” і 2003-і – “Выратаванне атрутай”. Для тых, хто здзівіўся, скажу: гэта нармальна. Было б што выдаваць. В. Шніп працуе вельмі плённа. Уражанне, што яго вершатворная душа з рабочага стану не выходзіць – шчыруе без перапынку. А выдаваць кніжачкі памагаюць добрыя людзі. Тут ужо – як каму пашанцуе, як хто ўмее добрых людзей прывабіць. Звычайна, добрае цягнецца да добрага.