- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трапар: Хоць жыды запячаталі магільны камень і жаўнеры сьцераглі ўсячыстае цела Тваё, / Ты ўваскрос на трэці дзень, / Хрысьце Збаўца, даруючы сусьвету жыцьцё. / Дзеля гэтага сілы нябесныя ўсклікнулі Табе, Жыцьцядаўча: / Слава ўваскрасеньню Твайму, Хрысьце, / слава валадарству Твайму, слава провіду Твайму, / адзіны Чалаве-калюбча. Кандак: Ты ўваскрос, як Бог, з магілы ў славе і сусьвет ўваскрасіў з сабою; / род людзкі Цябе славіць, як Бога, і смерць згінула; / Адам, Уладару мой, радуецца, і Эва, вызваленая ад путаў, цешыцца і кліча: / Ты, Хрысьце, той, які дае ўсім уваскрасеньне. Пракімен: Хай любоў Твая, Госпад, спачыне на нас, бо мы ўсклалі надзею на Цябе. Верш: Усклікніце, праведныя, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе праведным. Алілуя: Бог дае помсту і пакарае мне людзей. Верш: Ён памнажае збаўленьне караля свайго і праяўляе спагаду памазаньніку свайму Давіду і пакаленьню яго давеку.