- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандар павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі і забойцы. Чалавек адклаў вечнае пяро і задумаўся. За вакном яшчэ быў змрок, але дзесьці ўжо нараджаўся новы дзень. Першы дзень вясны, падумаў чалавек. У гэтую ноч ён крыху нечакана для сябе самога спаў моцна і нічога не сніў, хоць прахапіўся вельмі рана. Сёння ён меў шмат клопатаў, куды болей, чым у звычайны чалавечы дзень, і першы з іх быў вось гэты - пяро і аркуш паперы, на якім застануцца ягоныя думкі. (фрагмент)