- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вы з’яўляецеся ўдзельнікамі кампаніі нацыянальнага доўгатэрміновага назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі “Правабаронцы за свабодныя выбары”. Гэта каманда аднадумцаў і прафесіяналаў, перакананых у тым, што Беларусь не можа лічыцца прававой дзяржавай, пакуль у ёй не адбываюцца свабодныя і справядлівыя выбары, адпавядаючыя міжнародным стандартам. Мы рады Вас вітаць у нашай камандзе. Менавіта ад працы доўгатэрміновых назіральнікаў залежыць, наколькі наша місія будзе паспяховай. У выніку нашай працы мы зможам зрабіць высновы: ці былі выбары ў Беларусі прыкладам свабоднага волевыяўлення беларускага народу, ці прайшлі з грубейшымі сістэмнымі парушэннямі.