Даратаю Міхалюк у Торуні распавядзе пра сваю кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920»
2025-12-08 02:00
Бібліятэка Універсітэта ў Торуні і Факультэт гістарычных навук Універсітэта Мікалая Каперніка разам з Фандам Kamunikat.org і суполкай Białorusini Kujawsko-Pomorskie запрашаюць на сустрэчу, прысвечаную беларускамоўнаму выданню кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920. У вытокаў беларускай дзяржаўнасці».
З аўтаркай — праф. д-р габ. Даратаю Міхалюк з Інстытута гісторыі і архівістыкі УМК, даследчыцай гісторыі Усходняй Еўропы — будзе размаўляць Яраслаў Іванюк, журналіст і стваральнік Фонду Kamunikat.org, які таксама распавядзе пра дзейнасць Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org, што ў гэтым годзе адзначае сваё 25-годдзе.
Мадэратарам сустрэчы будзе д-р габ. Мацей Кратофіль, прафесар УМК – намеснік Дырэктара Інстытута гісторыі і архівістыкі.
Падзенне
расійскай манархіі пасля Першай сусветнай вайны стварыла ўмовы для
нараджэння Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай у сакавіку 1918
года. У кнізе праф. Дароты Міхалюк распавядаецца аб працэсе станаўлення
беларускай дзяржаўнасці, прычынах няўдачы праекту і лёсе яго
стваральнікаў.
Уваход вольны – запрашаем прыняць удзел і паразмаўляць пра гісторыю і культуру памяці беларускай дзяржаўнасці.
Падчас сустрэчы даведаемся між іншым:
– як стваралася кніга?
– чаму менавіта гэтая тэма зацікавіла даследчыцу?
– дзе знаходзяцца крыніцы?
– ці былі беларусы ў гэты час гатовыя да незалежнасці?
– як выглядалі межы БНР?
– чаму сімволікай БНР сталі Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг?
– якія былі пазнейшыя лёсы стваральнікаў БНР?
А таксама:
– як ўзнікненне БНР прынялі суседзі, у тым ліку Польшча?
11 снежня 2025 г. (чацвер)
17:00
Biblioteka Główna Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, sala nr 8 (parter, ul. Gagarina 13)
Пасля сустрэчы можна бедзе таксама набыць іншыя кнігі выдадзеныя
Фондам Kamunikat