- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У папулярнай форме апавядаецца пра лёс выдатнага фізіка А. Садоўскага (1859—1923), ураджэнца Віцебска, і яго адкрыццё — сусветна вядомы "эфект Садоўскага". Выкладчык Пецярбургскай гімназіі, прафесар Дэрпцкага універсітэта, кіраўнік навуковага аддзела вайскова-прамысловага камітэта, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі ўніверсітэта ў Празе — асноўныя этапы жыццёвага шляху славутага вучонага, высветліць якія гісторыкам доўгі час перашкаджаў афіцыёзны стэрэатып аб эмігрантах-здрадніках. Для шырокага кола чытачоў.