Даследчык з Варшаўскага ўніверсітэта стаў сааўтарам кнігі пра гісторыю гандлю ў Беларусі
2023-07-15 22:06
У пражскім выдавецтве “Вясна” выйшаў першы том навуковай манаграфіі “Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі”, адным з аўтараў якой з'яўляецца праф. Вячаслаў Швед, які працуе ў Варшаўскім універсітэце.Першы том навуковай манаграфіі
“Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі” складаецца з раздзелаў, якія напісалі вядомыя беларускія вучоныя, многія з якіх ужо даўно працуюць за мяжой, а кагосьці няма ў жывых. Гэта Юры Бохан, Сяргей Сергачоў,
Іна Соркіна,
Захар Шыбека. Сярод аўтараў — таксама вядучы гісторык па XIX ст. праф. Вячаслаў Швед, які жыве ў Польшчы і працуе ў Варшаўскім універсітэце.
Аўтары манаграфіі на 416 старонках даследуюць рознічны гандаль у Беларусі з сярэдзіны ХІІІ ст. да 1861 г., г.зн. перыяд ВКЛ і Расійскай імперыі да адмены ў Беларусі прыгоннага права. Кніга — гэта не толькі тэкст, але і ілюстрацыі.
У навуковай рабоце апублікаваны аналіз гістарыяграфіі і крыніц, падрыхтаваны агляд спажывецкага рынку, на якім фарміраваўся і развіваўся гандаль, разгледжаны ўмовы, якія традыцыйна існавалі або былі створаны намаганнямі ўлад для ажыццяўлення рознічнага гандлю. Рознічны гандаль разглядаецца з адмысловым акцэнтам на дзейнасць і майстэрства гандляроў. І нарэшце, на сцэну кнігі выводзіцца вядучы актар рознічнага гандлю — спажывец з яго ўзаемаадносінамі з гандлярамі. Значная ўвага нададзена гісторыі гандлёвых будынкаў.
Праф. Вячаслаў Швед лічыць гандаль важным рухавіком развіцця грамадства. Ён таксама напомніў пра беларуска-польскія гандлёвыя сувязі ў мінулым.
Віктар КорбутСлухайце аўдыё