- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У чытача можа ўзьнікнуць пытаньне: нашто яшчэ адна кніга для журналістаў? Па-свойму ён будзе мець рацыю. Пасьля развалу СССР пасьпела зьявіцца цімала кніг для журналістаў, даступных беларускаму чытачу, перадусім на расейскай мове. Бальшыня зь іх перакладзеныя з заходніх моваў, то бок паходзяць з краінаў даўняе дэмакратыі - перадусім Злучаных Штатаў. Ёсьць і беларускамоўныя такія выданьні. Прыкладам, «Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы» пад рэдакцыяй Малькальма Мэлета, пісаны ў пару развалу камуністычнай імпэрыі, меў на мэце хутка й сьцісла падаць элемэнтарныя для заходніх журналістаў, але невядомыя іхным калегам у «лягеры сацыялізму» веды. (Прадмоваб фрагмент)