- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Альбом знаёміць чытача з выдатнымі помнікамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва перыяду ад сярэдніх вякоў да эпохі Асветніцтва, якія створаны і выяўлены на беларускай зямлі. Яны захоўваюцца ў калекцыях Беларусі, вядучых музеях нашай краіны. Многія з іх, знойдзеныя ў пасляваенны час савецкімі даследчыкамі, публікуюцца ўпершыню. Спецыфіка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, своеасаблівасць матэрыяльна-тэхнічных уласцівасцей асобных галін яго вызвалі неабходнасць вылучыць у альбоме тры раздзелы. Першы з іх прысвечаны ювелірнаму мастацтву і мастацкаму металу, другі — кераміцы, фаянсу, шклу, скуры, саломцы, трэці — тканінам, вышыўцы, карункам, шпалерам.