- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Як «усесаюзны цэнтр» нішчыў беларускую нацыянальную культуру, якую кару, горшую за расстрэл, зазналі савецкія мастакі і што варта дараваць Купалу і іншым пісьменнікам — пра гэтае і многае іншае ў новай кнізе «Доля беларускае культуры пад Саветамі. 1920 — 1991 гг. », выдадзенай у серыі «Невядомая гісторыя» з ініцыятывы Анатоля Тараса. Аснову кнігі склала праца вядомага эмігранцкага гісторыка айчыннай культуры Уладзіміра Сядуры (Глыбіннага), а таксама нарысы сучасных даследчыкаў: Юрыя Вашкевіча, Пятра Васючэнкі, Сяргея Харэўскага, Рамана Абрамчука.