- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга вядомага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага (1972—2011), не скончаная з-за ранняй смерці аўтара — падсумаванне яго ранейшых даследаванняў. Аўтар канцэпцыяў прэвентыўнага аўтарытарызму і аўтарытарнага інтэрнацыяналу, Сіліцкі бярэ выпадкі Беларусі і Сербіі, каб зрабіць бліскучы параўнальны аналіз, паказаць падабенствы і адрозненні ў іхных гістарычных лёсах і палітычных рэжымах, адлюстраваць стратэгіі і вынікі дзейнасілд палітычных гульцоў, сярод якіх у адпаведных краінах вылучаліся постаці Слабадана Мілошавіча і Аляксандра Лукашэнкі. Перад намі — грунтоўны і падрабязны гід па палітычнай траекторыі Беларусі і Сербіі пасля знікнення савецкай і югаслаўскай, зболыпага намінальных федэрацыяў. Акрамя таго, гэтая кніга — практычны дапаможнік па метадалогіі палітычных даследаванняў, дзе аўтар выкарыстоўвае шырокі арсенал сродкаў паліталагічнага аналізу і выдатна раскрывае ключавыя паняцці дэмакратызацьгі, маніпуляцыйнага і прэвентыўнага аўтарытарызму.