- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На заводзе аўтапрычэпаў выбіралі дырэктара. Такія выбары былі першыя ў горадзе, хоць, безумоўна, не першыя ў рэспубліцы, у вобласці. Эксперымент перабудовы, дэмакратыі. Таму на сходзе прадстаўнікоў цэхаў, службаў прысутнічала сама Ала Уладзіславаўна Наліцкая, першы сакратар гаркома. Чалавек яна ў горадзе новы, усяго два месяцы выбрана, пераведзена з усходняй вобласці, дзе апошнія тры гады працавала старшынёй выканкома гарадка невялікага, але прыгожага — над Дняпром, угледжанага і да яе, а пры ёй проста расквітнелага; усесаюзны семінар па добраўпарадкаванні, па азеляненні ў ім праводзілі. І гэтым Алачка, як яе называлі калегі-старшыні, са шчырай мужчынскай ласкавасцю, праславілася, паднялася ў рэспубліканскім спісе рэзерву кадраў на ступень вышэй. (фрагмент)