be

Дубоўскі Валеры

Дубоўскі Валеры

Валеры Дубоўскі – нарадзіўся 4.06.1948 г. у вёсцы Хацькова Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Бацькі пасля выкладчыцкай працы ў Жукнеўскай сярэдняй школе Талачынскага раёна пераехалі жыць у Оршу ў 1959 г.

У 1966 г. у гэтым горадзе скончыў сярэднюю школу № 10 імя К. С. заслонава і паступіў на філалагічны факультэт БДУ імя У. І. Леніна. Служыў у Савецкай Арміі ў 1968 – 70 гадах, дзе быў узнагароджаны медалём.

Працягнуў вучобу завочна на факультэце журналістыцы БДУ, які скончыў у 1976 г. З 1970 г. працаваў у рэдакцыях раённых газет „Днапроўская праўда” (г. Дуброўна), „Красное знамя” (г. Ашмяны) – літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзелаў, адказным сакратаром. У 1978 г. прызначаны рэдактарам газеты „Полымя” (г. п. Карэлічы).

Пасля вучобы ў 1980 – 82 гг. у Мінскай вышэйшай партыйнай школе – загадчык аддзела, намеснік рэдактара абласной газеты„Мінская праўда”. У 1987 – 1989 гг. – інструктар ідэалагічнага аддзела ЦК КПБ. У 1989 г. выбраны на конкурснай аснове дырэктарам выдавецтва „Беларусь”. Адначасова на грамадскіх пачатках з’яўляўся старшынёй савета дырэктараў дзяржаўных выдавецтваў, старшынёй праўлення рэспубліканскага таварыства „Кніга”.

З 1993 г. – прадпрымальнік, дырэктар камерцыйных прадпрыемстваў, з 1995 г. – заснавальнік, кіраўнік, галоўны рэдактар, старшыня сходу акцыянераў выдавецтва і друкарні „Юніпак”. Упершыню ў краіне выдавецтва перавыдала „Катэхізіс” Сымона Буднага, Біблію („Пяцікніжжа”) у перакладзе на беларускую мову айца Уладзіслава Чарняўскага, „Гіпіку” Крыштофа Монвіда Дарагастайскага.

Першыя паэтычныя спробы зроблены яшчэ ў пачатковай школе. У старэйшых класах некаторыя вершы адзначаліся на радыё – у праграме „Рамантыкі”. Літаратурную творчасць прыпыніў у васьмідзесятыя годы і вярнуўся да яе ў 2003 г.

Першай публікацыяй стаў верш „Піце беларускае!” для рэкламнага плаката, зробленага разам з мастаком Паўлам Татарнікавым і надрукаванага банкам (Priorbank, 1999 г.) з нагоды прэзентацыі беларускіх гатункаў піва, наладжанай для амбасадараў замежных краін у Беларусі.

Вершы публікаваліся ў часопісе „Дзеяслоў” (№ 52), газеце „Новы час”, у карпаратыўным насценным перакідным календары „Лялькі, альбо музыка кахання” (у 2009 г. – пераможца ў Рэспубліканскім конкурсе „Мастацтва кнігі” у сваёй намінацыі). У траўні 2013 г. выйшла ў свет кніга паэзіі „На пачатку маўчання”.

З 1970 г. жанаты на Данілевіч Але Антонаўне. Мае двух дарослых сыноў – Андрэя і Максіма, унука Леаніда. Бацькі – Леанід Аляксандравіч і Ніна Яфімаўна Дубоўскія памерлі (у 1962 і 1998 гадах).

Прафесійна займаецца дызайнам, фатаграфіяй, мае публікацыі, персанальныя выставы. Аматар музыкі, жывапісу, спорту. Некаторы час працаваў акампаніятарам у піянерскім лагеры, мастаком-афарміцелем на прадпрыемстве, у доме культуры, мастацкай майстэрні. З 1977 г. з’яўляецца членам Саюза журналістаў СССР.

Палітычнай дзейнасцю не займаецца.

З’яўляюецца старшынёй сходу акцыянераў выдавецтва ЗАТ „Юніпак”.

Дубоўскі Валеры. Выданьні

На пачатку маўчання
pdf

На пачатку маўчання

Дубоўскі Валеры

Валеры Дубоўскі – нарадзіўся 4.06.1948 г. у вёсцы Хацькова Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Першыя паэтычныя спробы зроблены яшчэ ў пачатковай школе. У старэйшых класах некаторыя вершы адзначаліся на радыё – у праграме „Рамантыкі”. Літаратурную творчасць прыпыніў у васьмідзесятыя... Болей »

Дзеяслоў 124
pdf

Дзеяслоў 124

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 115

Літаратурная Беларусь 6 (142) 2018
pdf

Літаратурная Беларусь 6 (142) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Пра тое, як сябра журы конкурсу Валерый Герасімаў, дасведчаны бібліятэкар-бібліёграф, края- і кнігазнавец, пачаў цікавіцца гісторыяй і якія парады дае ўдзельнікам конкурсу — у нашым інтэрв’ю.... Болей »

Дзеяслоў 94
pdf

Дзеяслоў 94

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Літаратурная Беларусь 6 (130) 2017
pdf

Літаратурная Беларусь 6 (130) 2017

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Дык з гадамі перастаеш чакаць менавіта нейкіх узнагарод, асаблівага прызнання, дый увогуле, хочацца жыць без нечаканасцяў! Шчыра — мне было вельмі прыемна. Хвалююча. Чым каштоўная гэта прэмія? Тут трэба маленькую прадмову. Гадоў 15 таму быў я на курсах павышэння кваліфікацыі і ў выпускной працы аб ролі... Болей »

Дзеяслоў 87
pdf

Дзеяслоў 87

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 80
pdf

Дзеяслоў 80

Літаратурна-мастацкі часопіс

Дзеяслоў 74
pdf

Дзеяслоў 74

Літаратурна-мастацкі часопіс

Упяклі, загналі. Як рыбу ў нерат – ні назад, ні ўперад. Працярэбішся праз дзень, кладзешся спаць – заўтра ўсё пераменіцца. З сонейкам – пазбаўленне. Разам з цемрай адыдзе і прымус. Воля. Але гэта табе толькі мроіцца. Зноў усё спачатку. Нібыта і не было абяцання надзеі. Згулялі з табой твае мары, мроі... Болей »

Дзеяслоў 71
pdf

Дзеяслоў 71

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org