- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Традыцыя язычковых інструментаў сягае ў першабытнае грамадства. Менавіта там зараджаліся традыцыі імітавання галасоў жывёлаў з дапамогай пішчыкавых прыстасаванняў, менавіта там ляжаць карані нашай багатай і старажытнай традыцыі дударства. Першыя музычныя практыкаванні былі сакральнымі дзеяннямі па імітацыі навакольных гукаў і ўпарадкаванню іх у мантрычныя меладычныя формулы. Таму вельмі важна коратка апісаць гукавое атачэнне, у якім “варыліся” эстэтычныя перакананні першабытных музыкаў.