- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анатоль Брусэвіч замалады, каб называць яго проста — паэтам, ён жа толькі скончыў дзевятую клясу школы. І пашэнціла ж хлопцу выдаць зборнік вершаў «без чаргі» у Гародні ў мясцовай друкарні! Анатоль вучыўся ў чацьвёртай клясе, калі пры Доме-Музэі Максіма Багдановіча сабраўся дзіцячы гурток «Вянок». Іх усіх прывяла ў музэй дзяўчынка, якая таксама пісала вершы, — Валя Крачкоўская, яны ўцякалі ў музэй ад занудлівае казёншчыны школы ды ад сямейных сварак. Збоку гледзячы мы толькі і займаліся, што пілі гарбату ды гулялі ў беларускія гульні. А паміж гульнямі падрыхтавалі два спэктаклі, пелі песьні — вясьнянкі, калядныя; хадзілі на «талокі» ці «суботнікі», на экскурсіі па старажытнай Гародні і яе ваколіцах, дэклямавалі вершы беларускіх паэтаў і складалі свае. Усе складалі вершы. Вясною зьезьдзілі ў старажытную сталіцу Вільню, а заадно і да Зоські Верас, зь якою ліставаліся, — у яе лясную казку.