- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гілары Клінтан або Доналд Трамп? Адказу на гэтае пытанне сёння чакаюць не толькі ў ЗША, грамадзяне якіх абіраюць сабе новага прэзідэнта. Пасада кіраўніка наймацнейшай краіны свету, акрамя аўтаматычнага трапляння ў топ-ліст найбольш уплывовых людзей планеты, азначае, сярод іншага, і характар уплыву ЗША на іншыя краіны ды цэлыя рэгіёны. А таму не дзіва, што ў часе перадвыбарчай гонкі абодва кандыдаты ад дэмакратаў ды рэспубліканцаў закраналі і глабальныя выклікі чалавецтву, гэткія як міграцыйны крызіс, вайна ў Сірыі ды з «Ісламскаю дзяржаваю», а таксама ўсё мацнейшая агрэсіўнасць Расеі.