- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канец года – самы час думаць пра нешта святочнае і прыемнае. Аднак спакойны Новы год ды Каляды прынамсі ўладам Беларусі могуць толькі мроіцца. Адносіны з усходнімі суседзямі ды па сумяшчальніцтве галоўнымі спонсарамі афіцыйнага Менску чарговы раз азмрочаныя паліўнай ды харчоваю войнамі. І пагатоў Крэмль настойвае ня толькі на канчатковым аддзяленні мух а дыкатлетаў, але і на своечасовай і поўнай аплаце рахункаў. Не дадаюць святочнага настрою і суседзі паўднёвыя, якія заявілі пра пошук новай перамоўнай пляцоўцы па праблеме Данбасу і Крыму ды выказалі, па сутнасці вотум недаверу менскаму міратворцу.