- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Белавус! З-за парты падымаецца круглагаловы стрыжаны пад бокс хлопчык з аддудуранымі ружовымі вушамі. — Праінфармаваў бацькоў? Хлопчык ківае. — Прыйдуць? — Прыйдуць,— адказвае ён нясмелым голасам. — Я буду пасля ўрокаў вось тут, у кабінеце. Ясна? — Ясна. Хлопчык сядае. — Шкілет! — даносіцца гучны шэпт з «камчаткі», і ў класе смяюцца. Ружовыя вушы робяцца бурачковымі. Мянушка прыстала да хлопчыка толькі ўчора, калі настаўніца ўголас прачытала ягонае сачыненне, і ён яшчэ не паспеўшы абвыкнуцца, кожны раз пакутліва чырванее. (фрагмент)