- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сістэма завочнага навучання застаецца папулярнай, аднак выкарыстанне дыстанцыйнай адукацыі ў Беларусі мала пашыранае ў параўнанні з суседнімі краінамі.Укараненне дыстанцыйнага навучання ў Беларусі дазволіла б атрымліваць адукацыю больш шырокім колам грамадства, у тым ліку тым, хто з-за абмежаваных фізічных ці эканамічных магчымасцяў не можа вучыцца на стацыянарнай аснове. Глыбока ўкаранёная сістэма завочнага навучання, добрае тэхнічнае абсталяванне ўніверсітэтаў і шырокі доступ насельніцтва да хуткага інтэрнэта ствараюць добры падмурак для развіцця якаснай сістэмы дыстанцыйнай адукацыі.