- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шмат хто кажа, што гісторыя ня можа быць цікавай, але толькі калі яе не распавядаюць выдатны гісторык Генадзь Сагановіч і ня менш выдатны гісторык і пісьменьнік Уладзімер Арлоў. На стронках адмысловага выданьня перад намі пралятае больш чым дзесяцівяковая гісторыя Беларусі ад першай ўзгадкі пра Полацак да абвяшчэньня незалежнасьці БНР. У захапляльнай і даступнай форме аўтары перадалі гісторыі народа і зямлі, якія за сваю гісторыю перажылі ўздымы і падзеньні, войны навалы і перамогі і дасягненні. Гісторыя Беларусі пададзеная паводле беларускаг погляду на яе, Першыя беларускія княствы, Вялікае княства Літоўскае, Беларусь у Рэчы Паспалітай, Беларусь у Расейскай імперыі – усе гэтыя пэрыяды падаюцца, засноўваючыся на найбольш важных падзеях і датах нашай гісторыі, а вянчае выданьне абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое стала вяршыняй разьвіцьця беларусаў як нацыі