- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праца-ўспаміны Кастуся Мерляка ёсьць гісторыя беларускай эміграцыі, што пачалася пасьля другой сусьветнай вайны. Яна вяжацца да падзеяў своеасаблівых, хоць і цэнтральных па значэньню. (Ёсьць іншыя працы-апісаньні мясцовага лягернага жыцьця беларусаў у Нямеччыне, беларускіх інстытутаў альбо арганізацыяў на эміграцыі. Рыхтуецца праца па агульнае гісторыі беларускай эміграцыі. У былой БССР афіцыяльная кліка старалася замоўчываць аб сьведамай беларускай эміграцыі. Часта ў друку паяўляліся паклёпы на «здраднікаў радзімы» ды «злачынцаў», пісалася аб эміграцыі нясьведамай.)