be

Дзятко Дзмітрый

Дзятко Дзмітрый

Нарадзіўся ў 1981 г. у горадзе Мінску. Закончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (2003). Абараніў дысертацыю на атрыманне акадэмічнай ступені кандыдата філалагічных навук па тэме “Фарміраванне і склад беларускай матэматычнай тэрміналогіі” (2007). З 2009 г. загадвае кафедрай беларускага мовазнаўства БДПУ. Займаецца даследаваннем актуальных праблем гісторыі беларускай лінгвістыкі і сучаснай беларускай мовы. Аўтар звыш 150 апублікаваных прац па беларускай лексікаграфіі, тэрміналогіі, гісторыі нацыянальнага мовазнаўства. Сярод найбольш важных работ: манаграфія “Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, структура, функцыянаванне” (2009), даведнік “Беларускае мовазнаўства: дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь (1990 – 2011 гг.)” (2011, у суаўтарстве), вучэбныя дапаможнікі “Беларускі правапіс” (2011, 2012, у суаўтарстве), “Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў” (2012, у суаўтарстве) і інш. З’яўляецца рэдактарам некалькіх навуковых зборнікаў: “Традыцыі духоўнай культуры ў сучасным свеце” (2008), “Нацыянальная мова і нацыянальная культура” (2009, 2010, 2011), а таксама шэрагу міжнародных навуковых форумаў.

Дзятко Дзмітрый. Выданьні

Беларускае мовазнаўства
pdf

Беларускае мовазнаўства

дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь
Дзятко Дзмітрый, Шахоўская (Палашкевіч) Святлана

У даведніку прыводзяцца звесткі пра дысертацыі па беларускай мове, прадстаўленыя на атрыманне вучонай ступені кандыдата або доктара навук і абаро­неныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня 1990 г. па 2011 г. У кожным з артыкулаў падаецца інфармацыя пра тэму даследавання, вучоную ступень, спе­цыяльнасць... Болей »

Нацыянальная мова і нацыянальная культура
pdf

Нацыянальная мова і нацыянальная культура

аспекты ўзаемадзеяння
Дзятко Дзмітрый, адказны рэдактар

У зборнік навуковых артыкулаў увайшлі матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння», якая праходзіла на базе кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка 17–18 лістапада 2011 г.... Болей »

Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння
pdf

Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння

навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава
Дзятко Дзмітры, адк. рэд.

У навуковы зборнік увайшлі матэрыялы, прысвечаныя навукова-педагагічнай дзейнасці вядомага беларускага дыялектолага П. А. Міхайлава, а таксама артыкулы па розньгх актуальных пытаннях сучаснага мовазнаўства. Адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі... Болей »

Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, структура, функцыянаванне
pdf

Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, структура, функцыянаванне

манаграфія
Дзятко Дзмітры

У манаграфіі ўпершыню ў беларускай лінгвістыцы праведзена комплекснае структурна-дэрывацыйнае і структурна-семантычнае вывучэнне матэматычнай тэрміналогіі, паказана іерархічнасць сістэмнай арганізацыі тэрмінаў, створана перыядызацыя фарміравання і развіцця нацыянальнай тэрміналогіі матэматыкі. Адрасуецца... Болей »

Нацыянальная мова і нацыянальная культура
pdf

Нацыянальная мова і нацыянальная культура

аспекты ўзаемадзеяння
Дзятко Дзмітрый, адказны рэдактар

У зборнік навуковых артыкулаў увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння», якая праходзіла на базе кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка 5 – 6 мая 2009 г. Адрасуецца... Болей »

Studia Białorutenistyczne 8/2014

Studia Białorutenistyczne 8/2014

Беларусазнаўчыя даследванні / Belarusian Studies

"Studia Białorutenistyczne" to rocznik, którego celem jest wzbogacenie wiedzy polskich środowisk zainteresowanych naszym wschodnim sąsiadem - Białorusią. W piśmie jest podejmowana problematyka z zakresu nauk społecznych i humanistycznych: historii, socjologii, kulturoznawstwa, literaturoznawstwa i językoznawstwa.... Болей »

Роднае слова 1 (277) 2011
pdf

Роднае слова 1 (277) 2011

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

Іван Данілавіч Сіпакоў – паэт, празаік, перакладчык. Нарадзіўся 15 студзеня 1936 г. у вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна. Аўтар кніг паэзіі “Сонечны дождж” (1960), “Лірычны вырай” (1965), “Дзень” (1968), “З вясны ў лета” (1972), “Веча славянскіх балад” (1973), “У поўдзень, да вады” (1976), “Вочы ў вочы”... Болей »

Роднае слова 12 (276) 2010
pdf

Роднае слова 12 (276) 2010

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай... Болей »

Роднае слова 10 (274) 2010
pdf

Роднае слова 10 (274) 2010

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай... Болей »

Роднае слова 9 (273) 2010
pdf

Роднае слова 9 (273) 2010

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org