be
pdf

Дзікі птах верабей

Лукша Міра

Рэдка бралі замуж хлопды з нашае вёскі дзяўчат з Залесу. Часам ездзілі за трыццаць вёрст у сваты на Падляшша, каб не браць дзевак згэтуль. Нават калі якая прыгледзелася, бацькі недазвалялі. Так расказвала маёй бабулі яе бабка Тэкля. Гаварылі, што ў гэтай пушчанскай вёсцы Залес людзі маюць вельмі памешаную кроў з ляснымілюдзьмі, якія, якмалпы, па дрэвахлазілі, мёдам і караедамі ўсялякімі харчаваліся, карэньчыкамі і зеллем. Усялякую, кажуць, нечысць елі - вужакоў ды саранчу, ваўком не грэбавалі. Валоў ды кароў не мелі, на від чалавека кідаліся ў гушчар альбо, калі каламі ці рагацінамі іх прыперлі, біліся да смерці. Людзі гаварылі, што дзікуноў гэтых выбілі з тысячу гадоў, як не больш, назад. Але не ўсіх: то якую дзеўку прыдушыў наш чалавек дзе ў нетры, што ягады збірала; то злавілі якую цікаўную, што падкргілася да вёскі, а калі ўсе малойчыкі ёю нацешыліся (кусалася, як воўк!), выпускалі ў лес яшчэ больш здзічэлую... У нашыя лясы запускаліся, кажуць, і татары, пакідаючы абвуголеныя зрубы і трупы мужыкоў, а праз лета касавокіх дзіцянят.

Беларускія аўтары: Лукша Міра
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1992
  • Рэдактар: Яновіч Сакрат
  • Выдавец: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk
  • Памеры: 92 с.: іл., 17см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1992 by Лукша М.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 666, EEDC — 2349, MiOKB — 1904, 1905, 1906, 1907, 1908, 3093, 3660, 3715
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org