be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 1 (126) 2021

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

Суд Віцебскага раёну паўторна разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні 19-гадовай Ангеліны Туравец. Яе вінавацілі ваўдзеле ўмаршы памяці Рамана Бандарэнкі (ч.3арт.23.34КаАП) 15 лістапада. Суддзя Наталля Траццякова прызнала дзяўчыну вінаватай і пакарала штрафам у памеры 40 базавых велічынь. «Ці справядліва пакаралі? Канечне, не! Я проста гуляла з сяброўкай... Яны думаюць, што штрафамі ды суткамі напалохаюць нас. Але я працягну гуляць і надалей», – сказала пасля суду Ангеліна Туравец. 23 лістапада Ангеліна Туравец, якая на той момант знаходзілася пад вартай у СІЗА, была прызнаная ў гэтай жа справе невінаватай (суддзя Міхаіл Зубеня). Але начальнік Віцебскага РАУС Андрэй Іваноў абскардзіў тое рашэнне ў абласным судзе, у выніку справу накіравалі на новы разгляд. Разбірала яе гэтым разам суддзя Наталля Траццякова. Паводле пратаколу, Ангеліна Туравец 15 лістапада ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці з мэтай выказвання пратэсту супраць парадку правядзення выбараў і гвалту. Сваёй віны дзяўчына не прызнала. Патлумачыла, што проста гуляла па вуліцы Леніна разам з сяброўкай. На міліцэйскім відэа Ангеліна знаходзілася на пэўнай дыстанцыі ад калоны пратэстоўцаў. Тым не менш, суддзя палічыла, што чалавек, які да гэтага 4 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 23.34, не мог выпадкова апынуцца ў месцы правядзення акцыі пратэсту. Суддзя прызнала Ангеліну Туравец вінаватай і пакарала яе штрафам у памеры 40 базавых.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2021-01
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2021 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org