- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пагадненне аб міжнародным супрацоўніцтве падпісалі Віцебскі райвыканкам, Даўгаўпілская краявая дума і інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Новая Еўразія». На прыёме ў райвыканкаме партнёраў вітаў кіраўнік Віцебскага раёна Генадзь Сабыніч. На сустрэчы было адзначана, што з кожным годам Прыдзвінскі рэгіён усё больш актыўна вядзе працу над праектамі міжнароднай тэхнічнай дапамогі, якія фінансуюцца Еўрапей-скім Саюзам. У супрацоўніцтве з абласной грамадскай арганізацыяй «Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў» ажыццяўлялася рэалізацыя праекта «Падбярэзскі куфор» ў вёсцы Падбярэззе.