- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сыйшоў з жыцця журналіст і пісьменнік Канстанцін Севярынец, бацька Паўла Севярынца. Канстанцін Паўлавіч хварэў на каранавірус. Яму было 69 гадоў. Сумную вестку паведаміла ў фэйсбуку яго дачка Ганна Севярынец. Канстанцін Севярынец нарадзіўся 4 верасня 1952 года ва Унорыцы на Гомельшчыне, ён быў пісьменнікам, журналістам, перакладчыкам, аўтарам дзіцячых кніжак. Некалькі дзён таму яны з жонкай Таццянай захварэлі на каранавірус і Канстанцін Севярынец праз слабое сэрца трапіў у рэанімацыю. У Таццяны і Канстанціна трое дзяцей: Ганна, Павел і Дар’я. Жонка Паўла Вольга Севярынец у відэазвароце просіць, каб Паўла, асуджанага па сем гадоў калоніі, адпусцілі на пахаванне таты. «Звяртаемся да арганізацый, дыпламатаў і проста добрых людзей. Мы робім для гэтага што можам. Просім аб малітве за душу Канстанціна Паўлавіча», — кажа яна. Пахаванне адбылося ва Ўнорыцы. «Як тата і хацеў, пахаваны ён на радзіме. Улічваючы, што мы забіраем яго з кавіднай рэанімацыі, а таксама тое, што ў самой вёсцы таксама кавід і, акрамя нашага, там адбудуцца яшчэ кавідныя пахаванні, развітанне і пахаванне будзе ў вузкім коле.