- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Віцебску яшчэ адна жанчына з каранавірусам памерла, але не з’явілася ні ў якіх зводках. Яе родныя звярнуліся ў СМІ. 54-гадовая работніца цэха фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» Галіна Шастоўская захварэла на пнеўманію 23 сакавіка і памерла 28 сакавіка, піша TUT. BY. 29 сакавіка доктар паведаміў яе дачцэ, што аналіз на каранавірус быў станоўчы. Таму жанчыну хавалі ў закрытай труне. Аднак 31 сакавіка Мінздароўя абвясціла пра першую смерць ад каранавіруса — заслужанага артыста Беларусі Віктара Дашкевіча, які памёр у той жа дзень і пра смерць якога сям'я ў той жа ранак паведаміла ў СМІ. Пры гэтым Мінздароўя і іншыя прадстаўнікі ўладаў акцэнт зрабілі на тым, што гэта быў стары чалавек, абцяжараны хранічнымі хваробамі. Пра смерць Галіны Шастоўскай афіцыйнай інфармацыі не было дагэтуль, і таму яе сям'я вырашыла расказаць яе гісторыю ў СМІ. Шастоўская працавала на фабрыцы, якая з 14 сакавіка была закрытая на каранцін — імаверна, у сувязі з выяўленнем каранавіруса ў работнікаў. Дачка жанчыны Ганна Салаўёва расказвае, што ні кашлю, ні якіх іншых сімптомаў у мамы не было. Турбаваў толькі павышаны ціск. З ім яна і пайшла ў паліклініку 23 сакавіка. Там разумны доктар адправіў жанчыну на флюараграфію. Высветлілася, што ў яе — пнеўманія правай верхняй долі лёгкага. Ёй далі накіраванне ў супрацьтуберкулёзны дыспансер. Як і ў выпадку з Віктарам і Святланай Дашкевічамі, там яе не паклалі, бо не было месцаў. Яе перанакіравалі ў скурна-венералагічны дыспансер,