- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рыгор Барадулін – жывы класік беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі, – быў блізкім сябрам Васіля Быкава, званага «сумленнем нацыі», і Уладзіміра Караткевіча – аўтара самых вядомых твораў на гістарычную тэматыку. Вясковы хлопец, ён стаў гонарам народу. Заўсёды стаўленне да яго з боку ўладаў было неадназначнае, а цяпер ён стаў для уладаў апазіцыянерам. Як сапраўдны мастак, дзядзька Рыгор не залежыць ад кан’юнктуры часу, бо сам уплывае на час. Эпоха Барадуліна сягае ад 40-х гадоў аж да сёння. Што гэта былі за часы? Чым жылі людзі і літаратура?