- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік дае магчымасьць зацікаўленаму чытачу скласьці свае ўласныя ўяўленьні пра галоўную палітычную і эканамічную сілу на нашым кантынэньце -- Эўрапейскім Зьвязе. Асьветленыя такія тэмы, як гісторыя Эўрапейскага Зьвязу, праўны падмурак ЭЗ, палітычны і эканамічны лад ЭЗ, асноўныя сфэры агульнай палітыкі ЭЗ, выгада далучэньня да ЭЗ на прыкладзе новых чальчоў, пашырэньне ЭЗ на краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, таксама даецца сьціслы агляд дачыненьняў ЭЗ і Беларусі. З усіх дзяржаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Беларусь да гэтага часу найменш акцэнтавала эўрапейскі вэктар у сваёй замежнай палітыцы. Безумоўна, гэта можна вытлумачыць унутрыпалітычным чыньнікам. Аднак немалую ролю ў такім разьвіцьці падзеяў адыграла і тое, што пэўны час адносіны зь Беларусьсю ўспрымаліся краінамі ЭЗ амаль выключна ў больш шырокім кантэксьце дачыненьняў з Расеяй. Але варта падкрэсьліць, што ў Беларусі сёньня самы вялікі патэнцыял супрацоўніцтва ды збліжэньня зь ЭЗ, паколькі яе дачыненьні з Эўропай знаходзяцца цяпер у вялікім мінусе. Разьвіцьцё сувязей Беларусі зь Эўразьвязам мае ўсе шансы быць плённым і імклівым – пры ўмове адпаведных унутрыпалітычных і эканамічных зьменаў у краіне ды наяўнасьці добра акрэсьленага эўрапейскага выбару для нашай краіны.