- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У дапаможніку паказаны асноўныя вектары вывучэння творчасці вялікага польскага рамантыка Адама Міцкевіча ў кантэксце ўплыву на яго розных беларускіх фактараў (фальклору, мовы, гісторыі і інш.), разглядаюцца тыя мастацкія тэксты паэта, якія нясуць у сабе так званы беларускі субстрат, што праяўляецца на самых розных узроўнях – вобразным, ідэйным, тэматычным. Дапаможнік адрасаваны студэнтам спецыяльнасці «Славянская філалогія». Ён можа быць таксама карысным для выкладчыкаў ВНУ, якія чытаюць курсы і спецкурсы па славянскіх літаратурах, для настаўнікаў сярэдніх школаў і для ўсіх аматараў паэзіі Адама Міцкевіча.