- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У новую кнігу прозы Ірыны Жарнасек увайшлілі апавяданні, звязаныя тэматычна. Гадара, ад якой пайшла назва зборніка, - Гадарынская краіна, якая згадваецца ў Евангеллі. Па азначэнні ев. ад Лукі (Лук. VIII, 26) вобласьць гэтая "ляжала насупраць Галілеі", г.зн. на Усход ад Галілейскага возера. Тая ж вобласць у ев. Ад Мацвея (Мф. VIII, 28) называецца "краінай Гергесінскай". Назвы гэтыя запазычаныя ад галоўных гарадоў вобласці, Гадары і Герасім. Кніга падзелена на два цыклы. Першы з іх «Ноч пасля Галгофы» - плён разважанняў пісьменніцы над асобнымі старонкамі Евангелля, якое заўсёды сучаснае і актуальнае. Другі цыкл «Калі маўчаць званы» - гэта роздум і ўзіранне пісьменніцы ў сучаснасць. Героі апавяданняў часта стаяць перад няпростым жыццёвым выбарам паміж дабром і злом, высакароднасцю і подласцю, вернасцю і здрадай. (Н.Г.)